Государственное учреждение образования
Косинская средняя школа Логойского района
Языковые явления: понятия, типы и влияние на коммуникацию.
Язык является основным средством общения в обществе, и его разнообразные явления оказывают значительное влияние на процесс коммуникации. В данной презентации рассмотрим ключевые языковые явления, их понятия, типы и воздействие на эффективность общения.
Языковые явления представляют собой разнообразные проявления языка, включая грамматические структуры, лексику, синтаксис, идиомы, аффиксы и другие элементы, формирующие языковую систему.
Типы Языковых Явлений: Грамматика и Синтаксис Грамматика определяет правила построения предложений, в то время как синтаксис регулирует их структуру. Понимание этих явлений существенно для ясной и точной передачи мыслей.
Лексика и Семантика Лексика включает в себя словарный запас языка, тогда как семантика изучает значения слов. Эффективное использование лексики обогащает коммуникацию и предотвращает недоразумения.
Идиомы и Фразеологизмы Идиомы и фразеологизмы представляют собой выражения, значения которых нельзя предсказать, и их понимание важно для улучшения носителей языка.
Произношение и Интонация Акцент, произношение и интонация могут влиять на восприятие сказанного. Их понимание значимо для успешной устной коммуникации.
Языковые явления оказывают существенное влияние на успешность коммуникации, формируя контекст, передавая эмоции и определяя степень формальности общения. Понимание этих явлений помогает строить эффективные и четкие сообщения, а также способствует более глубокому пониманию культурных особенностей.
Языковые явления - это неотъемлемая часть языка, формирующая его богатство и сложность. Их изучение и понимание существенно для успешной коммуникации, способствуя лучшему взаимопониманию и сближению людей в различных культурных контекстах.
16.05.2024 09:13 - 16.05.2024 09:13
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Косінская сярэдняя школа Лагойскага раёна”
Асаблівасці выкарыстання ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры. Улік СанПіН пры выкарыстанні ІКТ на вучэбных занятках ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Метадычныя падыходы да распрацоўкі вэбінараў, вэб-квэстаў, уласных электронных рэсурсаў
Складальнік: І. У. Ізбавіцель,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Косіна, 2021
Асаблівасці выкарыстання ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры
У сучасны час па прычыне глабальнай інфарматызацыі грамадства усё часцей уздымаецца пытанне наконт прымянення новых інфармацыйных тэхналогій у школе. Зараз патрабуецца чалавек, які ўмее працаваць з вялікай колькасцю інфармацыі, можа добра і хутка арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, хутка перабудоўвацца і перавучвацца.
Камп’ютарныя тэхналогіі навучання – гэта сукупнасць метадаў, прыёмаў, спосабаў стварэння ўмоў для работы настаўнікаў на аснове камп’ютарнай тэхнікі, сродкаў тэлекамунікацыйнай сувязі і інтэрактыўнага праграмнага прадукту, якія мадэліруюць частку функцый педагога па прадстаўленні, перадачы і зборы інфармацыі, арганізацыі кантролю і кіравання пазнавальнай дзейнасцю. Іх выкарыстанне дазваляе відазмяніць працэс навучання ў цэлым, рэалізаваць яго асобасна арыентаваную мадэль, дае магчымасць інтэнсіфікаваць заняткі і арганізаваць самастойную работу вучняў. Яны патрабуюць змянення формы і ўзаемаадносін выкладчыка і вучня, ператвараючы навучанне ў дзелавое супрацоўніцтва, што павышае індывідуальнасць і інтэнсіўнасць, вядзе да неабходнасці пошуку новых мадэляў заняткаў, пашырае магчымасці творчага развіцця.
За інфармацыйнымі тэхналогіямі будучае, гэта ўжо бясспрэчна. І на сучасным этапе настаўніку варта, па магчымасці, выкарыстоўваць новыя інфармацыйныя тэхналогіі, электронныя сродкі навучання, каб падрыхтаваць вучняў да сучаснага жыцця, каб яны не разгубіліся і выбіралі патрэбны накірунак ў тым інфармацыйным моры, што з кожным годам становіцца ўсё большым.
На сучасным этапе развіцця школьнай адукацыі праблема падрыхтоўкі выпускнікоў, якія добра валодаюць камп’ютарнымі тэхналогіямі, набывае асабліва важнае значэнне ў сувязі з высокімі тэмпамі развіцця навукі і тэхнікі, патрэбамі грамадства ў людзях, здольных хутка арыентавацца ў абставінах, здольных мысліць самастойна. Прымяненне гэтых тэхналогій ў навучанні беларускай мове і літаратуры тлумачыцца таксама неабходнасцю рашэння праблемы пошуку шляхоў і сродкаў актывізацыі пазнавальнай цікавасці вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей, стымуляцыі разумовай дзейнасці.
Апошняе дзесяцігоддзе паставіла школу ў становішча неабходнасці ўвядзення значных змен у сістэму навучання і выхавання вучняў. Гэтыя змены павінна забяспечыць рэформа школы, якая прадыктавана мадэрнізацыяй адукацыі, камп’ютарызацыяй школ.
На ўроках беларускай мовы і літаратуры дадзеная праблема ў некаторай ступені можа быць вырашана шляхам выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій , якія, па-першае, маюць у сваёй аснове строгі алгарытм дзеянняў вучняў. Не кожны вучань, вывучыўшы правілы, можа імі карыстацца. Выкарыстанне алгарытмаў, схем-карт, табліц упарадкоўвае працэс навучання.
Па-другое, у сувязі з вострай праблемай эканоміі часу ў ходзе вучэбнага працэсу перад сучаснай школай таксама ставіцца задача – знайсці сродкі і прыёмы навучання, якія дазваляюць максімальна эканоміць час на ўроку. Выкарыстанне камп’ютара на ўроку з’яўляецца адным з такіх сродкаў.
Па-трэцяе, навучанне з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, - гэта і ўзроўневая дыферэнцыяцыя, таму што ва ўмовах гэтай тэхналогіі вучань мае права на выбар зместу свайго навучання, узроўню засваення. Пры гэтым дзейнасць настаўніка павінна забяспечыць магчымасць кожнаму вучню авалодаць ведамі на абавязковым або больш высокім узроўні (па выбары вучня).
Выкарыстанне камп’ютара магчыма на розных этапах урока: на этапе вуснай работы, вывучэння і замацавання новай тэмы, правядзення самастойнай або творчай работы.
Кожны з нас, вядома ж, плануе свой урок, разлічваючы на сярэдняга вучня. У выніку дзеці з высокім патэнцыялам аказваюцца незапатрабаванымі, а вучні са слабай паспяховасцю пачынаюць сумаваць на ўроку. Таму ў той час, калі клас працуе самастойна ў сшытку, настаўнік мае магчымасць індывідуальна папрацаваць са слабымі і моцнымі вучнямі, прапанаваўшы ім выканаць дыферэнтаваныя па ўзроўні складанасці карткі, якія настаўнік рыхтуе, выкарыстоўваючы магчымасці камп’ютара. Перавагі новых тэхнічных сродкаў відавочны.
Камп’ютар на ўроку з’яўляецца сродкам, які дазваляе вучням лепш пазнаць саміх сябе, індывідуальныя асаблівасці свайго навучання, садзейнічае развіццю самастойнасці. Вучань можа назіраць на экране, што атрымоўваецца пасля ажыццяўлення той або іншай аперацыі.
Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у навучанні мове і літаратуры дазваляе дыферэнцаваць вучэбную дзейнасць на ўроках, актывізуе пазнавальную цікавасць вучняў, развівае іх творчыя здольнасці, стымулюе разумовую і даследчую дзейнасць.
Магчымы розныя віды ўрокаў з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій: урокі-гутаркі з выкарыстаннем камп’ютара як нагляднага сродка; урокі правядзення даследаванняў; урокі практычнай работы; урокі-залікі, інтаграваныя ўрокі і г. д.
Практыка паказвае, што найбольш эфектыўна выкарыстанне камп’ютара на ўроках беларускай мовы і літаратуры:
Хочацца адзначыць станоўчыя асаблівасці работы з камп’ютарнай падтрымкай на ўроку:
Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх ўрокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці. Выкарыстанне камп’ютара на ўроках – гэта не даніна модзе, не спосаб перакласці на плечы камп’ютара мнагагранную творчую працу настаўніка, а толькі адзін са сродкаў, якія дазваляюць інтэнсіфікаваць адукацыйны працэс, актывізаваць пазнавальную дзейнасць, павялічыць эфектыўнасць урока.
Перавага мультымедыйнай праграмы яшчэ і ў тым, што вучань падчас самастойнай дзейнасці як на ўроку, так і дома можа выбіраць уласны тэмп працы, пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці. Такі прыём выкладання і навучання дае настаўніку магчымасць з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыяваны падыход у навучанні.
З дапамогай камп’ютарнай графічнай праграмы PowerPoint настаўнік можа сам стварыць і паказаць вучням на экране набор слайдаў з разнастайнымі схемамі, табліцамі, малюнкамі, фотаздымкамі, неабходным тэкстам. Карыстаючыся гэтай праграмай, можна ствараць прэзентацыі. Зручнасць у тым, што ёсць своеасаблівая інструкцыя для карыстальніка: кожная “кнопка” падпісана – і можна стварыць слайд на свой густ. Тут і макеты тэкстаў, і шаблоны афармлення, і эфекты анімацыі.
На медыа-ўроку мяняецца роля настаўніка: педагог часцей за ўсё выступае ў якасці кансультанта і можа адвесці на індывідуальную работу з вучнямі больш часу. Таксама ёсць унікальная магчымасць зрабіць урокі роднай мовы і літаратуры больш цікавымі, нагляднымі і дынамічнымі.
Мультымедыа ўрок не патрабуе вялікіх намаганняў ад настаўніка, а дапамагае адводзіць час на індывідуальную працу з вучнямі, робіць урок больш цікавым, наглядным, запамінальным. Аднак перш чым уводзіць новыя мультымедыйныя сродкі навучання ў вучэбна-выхаваўчы працэс, настаўнік павінен усвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютарнай тэхнікі на ўроку: што ў выніку гэта дасць вучням і самому педагогу-карыстальніку.
Школьны ўрок, такім чынам, перастае ўспрымацца як адзіны шлях атрымання ведаў, ён — толькі адна з яго формаў. Выкарыстанне нават элементаў дыстанцыйнага навучання ў звычайным навучальна-выхаваўчым працэсе дазваляе зрабіць яго жывым, цікавым і творчым.
Безумоўна, камп’ютарная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры дазваляе зрабіць максімальна эфектыўным і напоўненым 45-хвілінны ўрок, індывідуалізаваць работу вучняў, сэканоміць час і паперу.
Выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій дазваляе істотна паглыбіць змест матэрыялу, а ўжыванне нетрадыцыйных методык навучання можа аказваць прыкметны ўплыў на фармаванне практычных уменняў і навыкаў навучэнцаў у засваенні матэрыялу, павышэнні іх актыўнасці, творчых і даследчых здольнасцяў.
Я ахарактарызавала некаторыя магчымасці выкарыстання камп’ютара на ўроках мовы і літаратуры. Але актыўнае выкарыстанне гэтай тэхнікі магчыма толькі пры пастаяннай рабоце з камп’ютарам.
Таму можна зрабіць наступныя высновы:
Неабходнасць выкарыстаня камп’ютарных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры бясспрэчная, бо ўрок становіцца сучасным, эфектыўным, павышаецца цікавасць вучняў да вывучэння прадмета, дае магчымаць настаўніку самаўдасканальвацца. Зразумела, што камп’ютарныя тэхналогіі не могуць цалкам замяніць чытанне твораў, вывучэнне правіл, напісанне творчых работ, жывога слова настаўніка, ад уменняў якога залежыць вынік вучэбнага працэсу. Тым не менш, выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій у разумных межах павышае ступень засваення вучэбнага матэрыялу навучэнцамі.
Асобае месца ў педагаічнай дзейнасці займае выкарыстанне сервісаў Web 2.0. Асаблівую ўвагу ў вучняў выклікае сервіс LearningApps.org. Дадзены сервіс дазваляе зручна і лёгка ствараць электронныя інтарактыўныя заданні . LearningApps.org дапамагае арганізаваць работу калектыва вучняў, стварыць індывідуальныя траекторыі вывучэння прадмета, а таксама стварыць свой асабісты банк матэрыялаў па прадмеце. http://learningapps.org/myapps.php(http://learningapps.org/display?v=p01gv2bo301)Практыкаванні адзначнага сервіса можна выкарыстоўваць на розных этапах уроках, а таксама ў якасці дамашняга задання: стварыць практыкаванне па прапанаванай тэме. Вучні з вялікай цікавасцю выконваюць заданні і самі ствараюць іх.
Яшчэ адзін сервіс, які дазваляе сістэматызаваць вывучаны матэрыял – Spiderscribe.net (Ментальныя карты)http://www.spiderscribe.net/app/?6aa390674c26ac3aada22b52af8c0ff5. На сучасным інфармацыйным рынку існуе мноства навучальных праграм, якія дапамагаюць у праверцы і сістэматызацыі пройдзенага матэрыяла і вучню, і настаўніку.
Большасць з вучняў для абмену інфармацыяй карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, з цікавасцю чытаюць блогі. Патрэбную інфармацыю школьнікі шукаюць на разнастайных сайтах, блогах. Выкарыстанне блогаў забяспечвае большую гібкасць навучальнага працэсу, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне паміж настаўнікам і навучэнцамі, бацькамі, калегамі, а таксама паміж самімі навучэнцамі, адкрытасць, абгрунтаванне ацэнкі вынікаў, мабільнасць і аператыўнасць абмену інфармацыяй. Матэрыялы блога павінны садзейнічаць папулірызацыі беларускай мовы.
Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем сродкаў інфармацыйных тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх урокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці. Чалавек па сваёй прыродзе больш давярае вачам, і больш 80% інфармацыі ўспрымаецца і запамінаецца ім праз зрокавы аналізатар. Дыдактычная вартасць урокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – стварэнне эфекту прысутнасці ("Я гэта бачыў!”), у вучняў з’яўляецца цікавасць, жаданне даведацца і ўбачыць больш.
Патрабаванні СанПіН пры выкарыстанні ІКТ на вучэбных занятках ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэгламентуюцца дадаткам 9 да спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі.
В кабинетах (помещениях) учебно-вычислительной техники: ориентация окон должны быть преимущественно на север, северо-восток, восток, запад или северо-запад и обеспечивать коэффициент естественной освещенности не ниже 1,5 процента;
При оборудовании кабинетов учебно-вычислительной техники в учреждениях (за исключением портативных ПЭВМ при их работе от аккумулятора):
При работе с электронными средствами обучения:
Таблица 2
Возраст детей |
Количество занятий в неделю с использованием электронных средств обучения |
Общая плотность занятия не должна превышать, процентов |
Продолжительность непрерывного занятия, связанного с фиксацией взгляда на видеомониторе, минут |
|
|
при использовании ПЭВМ, за исключением портативных |
при использовании ВДТ и портативных ПЭВМ |
при использовании интерактивной доски, непрерывная/суммарная |
|||
5-6 лет |
не более 2 раз |
50 |
10 |
- |
5/15 |
6-7 лет (I класс) |
не более 1 раза |
55 |
10 |
7 |
5/25 |
8-9 лет |
не более 1 раза |
55 |
15 |
10 |
5/25 |
10-12 лет |
не более 2 раз |
70 |
20 |
15 |
10/30 |
13-14 лет |
не более 2 раз |
70 |
25 |
20 |
10/30 |
15-16 лет (Х-Х1 классы, первые и вторые курсы учреждений профессиональнотехнического, среднего специального образования на базе базового образования) |
не более 3 раз |
80 |
30 на первом занятии согласно расписанию и по 20 на двух последующих занятиях |
20 |
10/30 |
от 17 лет |
не более 3 раз в день |
80 |
- |
30 (на каждом занятии) |
- |
Метадычныя падыходы да распацоўкі вэбінараў, вэб-квэстаў, уласных электронных рэсурсаў
Існуе пэўны рэгламент правядзення вэбінара, якім кіруюцца арганізатары і вядучыя пры арганізацыі і правядзення самога мерапрыемства. Прытрымліванне палажэнням рэгламенту дазваляе зрабіць ваш онлайн трэнінг максімальна эфектыўным і цікавым. Перад самым пачаткам анлайн канферэнцыі неабходна выканаць наступныя дзеянні:
* Загрузіць усе дэманстрацыйныя матэрыялы на сервер пляцоўкі, праверыць іх даступнасць і гатоўнасць.
У самым пачатку методыка правядзення вэбінара мае на ўвазе выкананне такой паслядоўнасці:
* Прывітальнае зварот да ўдзельнікаў мерапрыемства.
* Пераканацца ў тым, што на канферэнцыі прысутнічаюць усе ці вялікая частка ўдзельнікаў і прыступіць да асноўнай часткі.
Непасрэдна сама асноўная частка вэбінара ўключае ў сябе прытрымліванне такім палажэнням:
* Абавязковая запіс вэбінара з наступным прадастаўленнем ўсім удзельнікам (і тым, якія былі, і тым, якія толькі праходзілі рэгістрацыю, асабліва калі мерапрыемства платнае).
* Пры дэманстрацыі матэрыялаў рэкамендуецца ўключаць поўнаэкранны рэжым, што дазволіць удзельнікам падрабязна разглядаць слайды і дэманстрацыйныя матэрыялы.
* Варта падтрымліваць візуальны кантакт з аўдыторыяй, не рэкамендуюць выходзіць за поле бачнасці камеры.
Методыка правядзення вэбінараў мае на ўвазе прыцягненне тэхнічных спецыялістаў для вырашэння розных пытанняў і праблем, якія часта ўзнікаюць у працэсе правядзення мерапрыемства. Лепш за ўсё, калі гэтым будзе займацца асобны чалавек, які мае адпаведны вопыт у аператыўнай ліквідацыі тэхнічных складанасцяў і непаладак.
Калі тэматыка мерапрыемства вельмі складаная і ў ходзе правядзення вэбінара ва ўдзельнікаў могуць узнікнуць пытанні, лепш за ўсё заручыцца падтрымкай адміністратара. Пры гэтым на яго плечы ляжа рашэнне такіх праблем: збор пытанняў ад удзельнікаў мерапрыемства, прадастаўленне адказаў на найбольш актуальныя пытанні, складанне практычных рэкамендацый для ўдзельнікаў мерапрыемства, зносіны з удзельнікамі ў чаце.
Прыцягненне дадатковых спецыялістаў і дакладнае выкананне рэгламенту дапаможа вам цалкам сканцэнтравацца на тэме мерапрыемства і правесці яго на самым высокім і якасным узроўні.
Вэб-квэст можна разглядаць як педагагічны праект, які распрацоўваецца педагогам для вырашэння пэўных педагагічных праблем.
Першы этап-вызначаем педагагічную праблему. Пры гэтым неабходна памятаць, што на гэтым этапе фармулюецца ваша педагагічная праблема, а не праблема квэста. Тую праблему неабходна вырашаць вучням.
Перш чым пачаць распрацоўваць вэб-квэст, неабходна вызначыцца з праблемай, для вырашэння якой ён ствараецца. Напрыклад, матэрыял не складаны, але аб'ём вывучаемай матэрыялу вялікі і вы не паспяваеце на ўроку разгледзець яго. Акрамя таго недастаткова часу на замацаванне і развіццё ўменняў на ўроку. Таму неабходна арганізаваць самастойнае вывучэнне вучэбнага матэрыялу ў пазаўрочны час. А затым на ўроку выявіць ўзніклі цяжкасці пры засваенні новага матэрыялу, сістэматызаваць новыя веды і замацаваць сфарміраваныя ўменні.
Другі этап - фармулюем свае педагагічныя задачы, якія неабходна вырашыць з дапамогай вэб-квэста. Часцей за ўсё гэта фарміраванне новых ведаў або замацаванне сфарміраваных.
Трэці этап – вызначаемся з фарміруемымі па вывучаемай тэме кампетэнцыямі (веды і ўменні), якія павінны быць сфармаваныя або замацаваны.
Чацвёрты этап – фармулюем заданні, выкананне якіх патрабуе вывучэння і асваення новага матэрыялу або забяспечыць замацаванне ў вучняў наяўных ведаў і ўменняў. Заданні павінны быць цікавымі, выканальнымі, дыягнастычнымі.
Пяты этап. Знаходзім у Інтэрнэце рэсурсы, працуючы з якімі навучэнцы набудуць неабходныя па тэме веды. Калі неабходных сайтаў няма, то настаўніку неабходна самому зрабіць падборку неабходных матэрыялаў і размясціць іх у Інтэрнэце. Гэта можна зрабіць на гэтым жа сайце, на якім знаходзіцца вэб-квэст. Пры падборы рэсурсаў пажадана падбіраць розныя па форме прадстаўлення: тэксты з ілюстрацыямі, відэакалекцыі, анімацыя і інш.для замацавання навучальнага матэрыялу ў вэб-квэсце могуць быць выкарыстаны трэнажоры. Можна распрацаваць уласныя трэнажоры, а можна выкарыстоўваць ужо наяўныя трэнажоры ў Інтэрнэце. У цяперашні час маюцца добрыя шаблоны для распрацоўкі трэнажораў ў асяроддзі PowrePoint, размешчаныя ў вольным доступе ў Інтэрнэце. Гэта шаблоны А. М. Камароўскага, А. А. Бажэнава. Асабліва хацелася б адзначыць шырокі спектр шаблонаў для трэнажораў у асяроддзі LearningApps. Дадзены сэрвіс дазваляе не толькі ствараць трэнажоры па розных прадметах, але і захоўваць іх у арганізаваным прасторы, прадастаўляць доступ навучэнцам для працы з рэсурсамі і весці ўлік выканання заданняў дзецьмі, адсочваючы іх вынікі. У дадзенай асяроддзі ўжо маецца вялікая колькасць трэнажораў, якімі могуць скарыстацца настаўнікі, фарміруючы сваё прадметнае асяроддзе.
Шосты этап. Вызначаемся з крытэрыямі ацэнкі вынікаў працы вучняў. Вельмі важна выразна сфармуляваць, што і як будзе ацэньвацца, за што вучні будуць атрымліваць балы і адзнакі. З крытэрыямі ацэнкі вынікаў вучні павінны быць азнаёмленыя загадзя. Па ходзе работы над вэб-квэстам вучні павінны бачыць вынікі кантролю настаўніка. Ведамасць кантролю працы над вэб-квэстам павінна быць складзена настаўнікам загадзя.
Сёмы этап. Вызначаемся з месцам размяшчэння ведамасці кантролю і арганізацыяй доступу да яе навучэнцаў. Для гэтага можна выкарыстоўваць розныя хмарныя сэрвісы.
Восьмы этап. Распрацоўка сцэнарыя.
Гэты этап, як правіла, выклікае ў педагогаў самыя вялікія цяжкасці. На гэтым этапе настаўнік павінен звязаць усю сістэму заданняў, якія навучэнцы будуць выконваць, працуючы з вэб-квэстам, лагічным сюжэтам ад пачатку да канца.
Неабходнасць выкарыстаня КТ на ўроках беларускай мовы і літаратуры бясспрэчная, бо ўрок становіцца сучасным, эфектыўным, павышаецца цікавасць вучняў да вывучэння прадмета, дае магчымаць настаўніку самаўдасканальвацца. Зразумела, што КТ не могуць цалкам замяніць чытанне твораў, вывучэнне правіл, напісанне творчых работ, жывога слова настаўніка, ад уменняў якога залежыць вынік вучэбнага працэсу. Тым не менш выкарыстанне НІТ у разумных межах павышае ступень засваення вучэбнага матэрыялу вучнямі.
16.05.2024 09:12 - 16.05.2024 09:12
Кампетэнцыі ХХІ стагоддзя. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі
16.05.2024 09:09 - 16.05.2024 09:09