Што для чаго

11.11.2023
Пазнавальна-інтэлектуальная гульня да Міжнароднага дня энергазберажэння

Дзень энергазберажэння - важны дзень для сучаснага грмадства. Каб праверыць веды ў малодшых вучняў і дапоўніць іх былі сабраны дзве каманды лепшых сярод лепшых з 2-4 класаў: "Цяплоша" і "Зберагоша". Няхайчык Валянціна Паўлаўна, галоўны суддзя і рэгулятар гэтых спаборніцтваў, задавала сур'ёзныя пытанні, а удзельнікі давалі сур'ёзныя адказы. Падлік балаў вяла спецыяліст па лічбам, вучаніца 11 класа Зароўская Ангеліна. На працягу ўсёй гульні ішла роўная барацьба, але напрыканцы ўперад вырвалася каманда "Зберагоша" і перамагла ў выніку. Але самае галоўнае, што вучні яшчэ глыбей пазнаёміліся з тэмай энергазберажэння і далі слова, што будуць сачыць за зберажэннем энергіі  у сябе дома. Вось гэта і ёсць галоўны вынік.

11.11.2023 13:40 - 11.11.2023 13:45